На дарогах Гомельскай вобласці з'явіліся блокпасты
- 19.09.2026, 20:05
Іх заўважылі пад Светлагорскам і Акцябрскім.
Уладкаванне кантрольна-прапускных пунктаў, узведзеных на час вучэнняў, падобнае да таго, што ўсталявана на двух выездах з Гомеля: бетонныя блокі, слупы і антыдронная сетка зверху, піша «Флагшток».
Адрозненняў няшмат — у Акцябрскім мясцовая тэрытарыяльная абарона чамусьці выкарыстала расійскую схему тактычных абазначэнняў: палосы чырвонага скотчу на руках і нагах, што паўтараюць расійскія тактычныя знакі, якія ўжываюцца падчас ваеннай кампаніі ва Украіне.
Ваенныя гульні павінны працягвацца да 22 верасня.