Беларуска стала зоркай TikTok пасля выканання хіта ірландскага рок-гурта
- 29.09.2026, 9:19
Песню яна выканала на беларускай мове.
Беларуска пад нікам lyubavaizm заспявала пад гітару хіт ірландскага гурта Fontaines D.C «I love you» і апублікавала відэа ў сацыяльнай сетцы TikTok.
За некалькі гадзін ролік сабраў амаль 200 захопленых каментароў. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя з іх:
- Гэта так прыгожа! Я вельмі люблю гэтую песню і яе сэнс, а ў вас такі цудоўны голас. Гэта немагчыма. Я расплакалася.
- Проста неверагодна.
- Відэа дня.
- Гэта проста шэдэўр.
- Гэта найлепшае, што я магла ўбачыць на гэтай платформе.
- Прыпеў зрабілі абсалютна геніяльна, дзякуй вам, гэта проста супер.