Сасновіч выйшла ў асноўную сетку турніру ў Пекіне
- 29.09.2026, 11:41
Беларуска ўпэўнена прайшла кваліфікацыю WTA-1000.
Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч пераадолела кваліфікацыю і будзе ўдзельнічаць у асноўнай сетцы WTA-1000 у Пекіне. Сваіх суперніц у адборы беларуска перамагла ўпэўнена, паведамляе Onlíner.
Па ходзе кваліфікацыі Сасновіч сустрэлася з дзвюма тэнісісткамі. Першай стала кітайка Джунхан Чжан. Ёй Аляксандра аддала толькі два сэты — 6:2, 6:0. У фінальным паядынку кваліфікацыі Сасновіч дасталася амерыканская тэнісістка Варвара Лепчанка. Вынік — 6:4, 6:1
У гэтым жа турніры WTA-1000 у Пекіне возьме ўдзел яшчэ адна беларуска — Арына Сабаленка. Яна пачне барацьбу з другога раўнда, дзе сустрэнецца з пераможцай матчу паміж венгерскай тэнісісткай Ганнай Бондар і мексіканкай Рэнатай Сарасуа.