Лаўроў пагражае Польшчы
- 29.09.2026, 15:27
Кіраўнік МЗС РФ нервова адрэагаваў на ідэю Варшавы размясціць у краіне вытворчасць Patriot.
Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў пачаў пагражаць Польшчы, каментуючы прапанову Варшавы размясціць вытворчасць амерыканскіх ракет Patriot на польскай тэрыторыі. Пра гэта паведамляе РІА Навіны.
Міністр нагадаў, што Пуцін неаднаразова цытаваў гэтую дактрыну.
«Заклікаю ўважліва вывучыць адпаведны раздзел гэтага найважнейшага дакумента», — сказаў Лаўроў прадстаўнікам СМІ на палях штогадовага пасяджэння Міжнароднага клуба «Валдай».
Прадпрыемства па вытворчасці ракет для сістэм Patriot, прызначаных для Украіны, можа быць размешчана на тэрыторыі Польшчы. З такой прапановай выступіла намесніца міністра абароны рэспублікі Магдалена Собковяк-Чарнецкая. Паводле яе слоў, такім чынам завод па вытворчасці боепрыпасаў для Кіева можна абараніць ад удараў Расіі.