На «Гродна Азоце» папярэдзілі пра факел на прадпрыемстве
- 29.09.2026, 17:17
Спыняцца два цэхі.
На «Гродна Азоце» 29 верасня спыняцца цэхі аміяк-3 і звязаны з ім па сыравіне карбамід-3. Пра гэта папярэдзілі на прадпрыемстве.
Прычына прыпынення — рэвізія абсталявання.
«Пры спыненні і наступных пускавых аперацыях у цэху аміяк-3 з мэтай утылізацыі гаручых рэчываў, што ўваходзяць у склад тэхналагічнага газу, рэгламентам прадугледжана яго спальванне на факельнай устаноўцы. Гэтыя аперацыі могуць доўжыцца некалькі сутак, па заканчэнні аперацый спальванне тэхналагічнага газу на факельнай устаноўцы спыніцца», — піша «Гродзенскі хімік».
На прадпрыемстве запэўнілі, што «пагрозы гораду, экалогіі, жыхарам і работнікам няма».