У Мядзеле па дварах ходзяць лісы
- 29.09.2026, 19:19
Мясцовыя жыхары ў шоку.
Да жыхароў Мядзельшчыны ўсё часцей заходзяць дзікія лісы. Прычым нават у двары прыватных дамоў, піша narachanka.by.
Адна лісіца трапіла на відэа.
Расказваем, чаму звяры цягнуцца да людзей і ці могуць яны быць небяспечнымі.
Кадры з дзікай жывёлай выклала ў TikTok жыхарка прыватнага дома ў раёне Боклаеў на Мядзельшчыне.
На відэа рудая заходзіць у двор, садзіцца і не спяшаючыся мыецца.
Лісіцу палохае толькі рух аўтаматычных варот.
З’яўленне дзікіх жывёл побач з людзьмі звязалі з пошукам ежы. У населеных пунктах яны могуць знаходзіць больш лёгкую здабычу і такім чынам траціць менш энергіі на пошукі ежы.
Але людзям варта памятаць: падыходзіць да лісіц не варта.