Фінскія балельнікі намалявалі Лукашэнку ў вобразе таракана
- 29.09.2026, 19:32
Фотафакт.
Футбалісты зборнай Беларусі правядуць сёння другі паядынак новага сезона Лігі нацый УЕФА.
У другім туры групы C1 беларусы сустрэнуцца ў Хельсінкі з камандай Фінляндыі. Матч пачаўся а 19:00 па беларускім часе.
Як паведамляе «Трыбуна», зборная Фінляндыі выйшла на размінку ў майках «Мы выступаем за мір».
Лукашэнкаўскі гімн балельнікі сустрэлі свістам, а на трыбунах бачныя бел-чырвона-белыя і ўкраінскія сцягі.
Таксама фінскія балельнікі размясцілі банер, выявіўшы дыкатара Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў вобразе таракана, на якога палюе сава. Надпіс на банеры гаворыць: «Твой час настане».