«Сачыце за навінамі»: Сібіга заінтрыгаваў заявай аб новых намаганнях дзеля міру ва Украіне
- 3.09.2026, 13:17
Кіеў актыўна ўцягвае ў працэс сваіх партнёраў.
Неўзабаве Украіна і яе саюзнікі, у тым ліку ЗША, нададуць новы імпульс мірным намаганням у справе завяршэння расійскай вайны.
З такой заявай выступіў кіраўнік МЗС Украіны Андрэй Сібіга падчас зносін з журналістамі, паведамляе РБК-Украіна.
Паводле слоў міністра, дыпламатыя павінна адыгрываць усё больш актыўную ролю ў мірных намаганнях і ў завяршэнні расійскай агрэсіі.
Сібіга таксама падкрэсліў, што без удзелу амерыканскага боку дасягнуць гэтага нерэальна — такія геапалітычныя рэаліі.
На гэтым фоне кіраўнік МЗС пацвердзіў, што нядаўна прэзідэнт Уладзімір Зяленскі размаўляў з амерыканскай перамоўнай групай.
З іх боку падтрымліваецца рэгулярны кантакт — гэты дыялог не перарываўся.
«Рэкамендую вам цяпер сачыць за навінамі. Ва Украіне не было ні канікул, ні паўз — мы змагаемся за сваю зямлю, за справядлівы мір. А цяпер мы, лічу, будзем мець новую дынаміку ў мірных намаганнях з вяртаннем актыўнай палітычна-дыпламатычнай фазы ў многіх сталіцах свету. Таму сачыце за навінамі», — заявіў Сібіга.