У Гродзенскай вобласці за 315 беларускіх рублёў можна купіць паўвёскі
- 3.09.2026, 14:56
Адразу сем дамоў.
Непадалёк ад Шчучына ў адной з вёсак усяго за 315 беларускіх рублёў можна набыць адразу сем дамоў. Падрабязней распавяла пляцоўка нерухомасці realt.by.
Так, у вёсцы Доўгая ўсяго ў 12 кіламетрах ад Шчучына на продаж выстаўлі амаль палову вёскі. Жывапісныя мясціны: гістарычныя славутасці, рака Нёман і Ліпічанская пушча. Да Мінска каля 205 кіламетраў, да Гродна — крыху больш за 55 кіламетраў.
Вёска цікавая тым, што складаецца з хутароў і таму займае вялікую тэрыторыю. Дамы тут размешчаныя на значнай адлегласці адзін ад аднаго. Афіцыйна пустуючымі прызнаныя сем дамоў, кошт кожнага з іх — адна базавая велічыня (45 беларускіх рублёў у верасні 2026 года). Да дамоў прылягаюць участкі ад 30 да 60 сотак.
Наймаладзейшы дом сярод пустуючых — 1975 года пабудовы, з цэглы і блокаў.
Пры заяўках некалькіх пакупнікоў дамы будуць прадаваць праз аўкцыён.