Сабаленка паскандаліла з журналістам
- 3.09.2026, 16:38
Беларускай тэнісістцы не спадабалася пытанне пра вечарынкі.
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ўзлавалася пасля пытання аднаго з карэспандэнтаў на прэс-канферэнцыі пасля перамогі над Палінай Яцэнка на US Open.
— Які ў вас настрой цяпер, калі турнір пачаўся? Відавочна, мінулым тыднем было шмат вечарынак, весялосці і таму падобнага...
— Вы, хлопцы, проста смяшныя. Вечарынкі, весялосць. З чаго вы ўвогуле гэта ўзялі? Як вам такое магло прыйсці ў галаву? Што гэта за пытанне такое? Толькі таму, што я выклала пасты пра супрацоўніцтва з брэндамі, вы вырашылі, што я тусавалася?
— Я не сцвярджаю, што вы былі на вечарынках… Я кажу пра тое, што было шмат спонсарскіх мерапрыемстваў і таму падобнага. Я не кажу, што вы хадзілі на вечарынкі.
— Вы літаральна гэта сказалі.
— Прабачце? Для тых, каму незразумела: я не меркую, што Арына весялілася на вечарынках. Я кажу пра тое, што ў яе было шмат з'яўленняў на публіцы і шмат спраў.
— Хм. Добра.
— Цяпер, калі турнір пачаўся, вы адчуваеце, што становіцеся больш сур'ёзнай і наладжанай на барацьбу?
— О, так, вядома, да гэтага я была несур'ёзнай. Наступнае пытанне. Думайце, перш чым нешта казаць, — перадае словы Сабаленкі, сказаныя на прэс-канферэнцыі, піша «Чэмпіянат».