BE RU EN

У ўсходняй частцы Польшчы абмяжуюць паветраны рух

  • 3.09.2026, 18:16

На тры месяцы.

У ўсходняй частцы Польшчы з 10 верасня па 9 снежня ўвядуць часовую зону абмежаванага паветранага руху. Пра гэта паведаміла Аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы X.

Новыя абмежаванні прыйдуць на змену мерам, якія дзейнічалі з 10 чэрвеня па 9 верасня ў тым жа раёне. Паводле дадзеных камандавання, зона будзе ахопліваць прастору ад паверхні зямлі да вышыні каля 3 км і не закране пасажырскія рэйсы, якія выконваюцца на значна большых вышынях. Меры закліканыя забяспечыць эфектыўную працу сістэмы супрацьпаветранай абароны на ўсходзе краіны, удакладнілі ў ведамстве.

Адзначаецца, што ўначы ў зоне будзе дзейнічаць поўная забарона на палёты, за выключэннем ваенных паветраных суднаў і ўзгодненых аперацый.

Да гэтага намеснік міністра нацыянальнай абароны Польшчы Цэзары Томчык заяўляў, што краіна рыхтуецца да вайны, але разлічвае на тое, што яна не пачнецца. Паводле яго слоў, Польшчы трэба «усведамляць сваю сілу», дапамагаць Украіне і «трымаць Расію далей» ад сябе.

Апошнія навіны