BE RU EN

Лукашэнка азадачыўся заробкамі ў Мінску

  • 3.09.2026, 19:01

Дыктатар баіцца паскарэння інфляцыі.

Аляксандр Лукашэнка занепакоіўся ростам заробкаў у Мінску і заклікаў іх «не форсіраваць», каб не справакаваць паскарэнне інфляцыі. Пра гэта ён заявіў падчас прыёму з дакладам старшыні Мінгарвыканкама Уладзіміра Кухарава, перадае прэс-служба дыктатара.

Уладзімір Кухараў далажыў, што па выніках першай паловы года сярэдні заробак у Мінску дасягнуў 3878 рублёў. На гэта Лукашэнка адрэагаваў:

— Трэба ўтрымліваць гэты ўзровень, але не форсіраваць. Бо заробкі, велізарныя грошы рана ці позна прывядуць да інфляцыі. А інфляцыя ў Мінску — гэта па ўсёй краіне разыдзецца, мы будзем гэтыя грошы «з'ядаць».

Узурпатара непакоіць, што заробкі могуць расці, пакуль вытворчасць падае.

— Але за гэтым трэба сачыць — каб прадукцыйнасць працы была высокай. І абавязкова дадаваць за кошт прадпрыемстваў, якія слаба працуюць.

— Галоўны прынцып — грошы павінны быць зарабленыя, — заявіў у адказ Кухараў. — Мы каэфіцыент вытрымліваем (росту заработнай платы адносна росту прадукцыйнасці працы. — Заўв. рэд.), каб не дапусціць нейкіх збояў на валютным рынку, бо гэта прывядзе да інфляцыі.

Апошнія навіны