Пуцін пракаментаваў удары ЗСУ па расійскіх НПЗ
- 3.09.2026, 19:15
Дыктатар РФ лічыць, што «адказныя ўдары» прымусяць Украіну адмовіцца ад атак.
Расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін у чарговы раз паспрабаваў запэўніць, што баевыя дзеянні супраць Украіны нібыта ніякім чынам не наносяць шкоды расійскай эканоміцы, а ўдары па ўкраінскай тэрыторыі ён назваў «адказам» на атакі ЗСУ на НПЗ РФ.
Пра гэта ён заявіў на пленарнай сесіі Усходняга эканамічнага форуму.
Ён заявіў, што расійскія кампаніі ўжо далучыліся да працы па абароне НПЗ, а «вынік ужо ёсць».
«Ёсць другі (метад барацьбы з атакамі ЗСУ — рэд.). Наносіць адказныя ўдары, каб [ім] не хацелася прычыняць нам шкоду. Вось і ўсё», — пагражае Пуцін.
Пуцін таксама спрабаваў пераканаць прысутных, што пазаўчорашняй ноччу расійская СПА нібыта адбіла ўсе атакі дронаў на НПЗ — паводле яго слоў, украінскія беспілотнікі спрабавалі атакаваць тры нафтаперапрацоўчыя заводы. Ён таксама сцвярджаў, што цяпер нібыта засталося выканаць толькі 10% рамонтных прац на НПЗ.