BE RU EN

Беларус Ілля Пратас прэтэндуе на прыз найлепшага пачаткоўца НХЛ

  • 3.09.2026, 19:55

У найбліжэйшай будучыні хакеіст можа стаць адным з ключавых гульцоў «Вашынгтон Кэпіталз».

Беларускі нападнік хакейнага клуба «Вашынгтон Кэпіталз» Ілля Пратас стаў адным з галоўных прэтэндэнтаў на «Колдэр Трофі» — узнагароду, якую ўручаюць найлепшаму пачаткоўцу Нацыянальнай хакейнай лігі, паведамляе рэсурс Daily Faceoff.

Леташні сезон Ілля Пратас пачынаў у юніёрскай Хакейнай лізе Антарыё (OHL). У сезоне 2024/2025 ён паказаў выдатную выніковасць, гуляючы за клуб «Віндзор Спітфайрз»: закінуў 50 шайбаў і набраў 124 ачкі.

Пасля пераходу ў клуб «Хершы Бэрс» беларус таксама выступаў вельмі паспяхова. У 69 матчах ён закінуў 29 галоў і набраў 66 ачкоў, стаўшы найбольш выніковым пачаткоўцам Амерыканскай хакейнай лігі (АХЛ).

Гэтыя вынікі дапамаглі Пратасу атрымаць шанец у НХЛ. У складзе «Вашынгтона» ён правёў чатыры матчы і набраў чатыры ачкі.

Эксперты адзначаюць яго высокі ўзровень гульні ў нападзе. Акрамя таго, апошнім часам відавочна палепшылася яго катанне, што дазваляе канкурыраваць з больш вопытнымі хакеістамі.

Спецыялісты лічаць, што ў найбліжэйшай будучыні Ілля Пратас можа стаць адным з ключавых гульцоў «Вашынгтон Кэпіталз».

Апошнія навіны