Нафтагазавыя даходы Расіі дасягнулі мінімуму з пачатку года
- 3.09.2026, 20:37
Рост цэн на энергарэсурсы не дапамог Крэмлю.
Па выніках жніўня нафтагазавыя паступленні ў федэральны бюджэт Расіі дасягнулі 424 млрд рас. руб. — гэта самы нізкі паказчык са студзеня бягучага года (393 млрд руб.). Пра гэта сведчаць даныя Мінфіна РФ.
З сакавіка па чэрвень 2026 года даходы дэманстравалі рост: з 617 млрд рас. руб. у сакавіку да 855,6 млрд руб. у красавіку, затым адбылося зніжэнне да 678,9 млрд рас. руб. у маі і 683,6 млрд рас. руб. у чэрвені. У ліпені адбыўся рэзкі ўсплёск да максімальных за год 934 млрд руб., які змяніўся абвалам у жніўні.