«Людзі крычаць»: у Кіеве пасля атакі РФ гараць прыватныя жылыя дамы
- 30.09.2026, 7:58
Крэмль ударыў па сталіцы Украіны рэактыўнымі дронамі і балістычнымі ракетамі.
У выніку расійскага ўдару рэактыўнымі дронамі і балістычнымі ракетамі ў Кіеве ўзніклі пажары. Адзін з удараў прыйшоўся на прыватны жылы сектар у Святошынскім раёне.
На месцы нападу разгарэўся моцны пажар, чуваць крыкі людзей. Ратавальнікі, паліцыя і медыкі прыбылі на месца і аказваюць першую дапамогу, паведаміла карэспандэнтка «Фокуса» з месца падзей.
Мэр Кіева Віталій Клічко першым расказаў пра наступствы варожай атакі на сталіцу Украіны. Ён паведаміў пра пажар у прыватным сектары жылой забудовы ў Святошынскім раёне.
У Кіеўскай гарадской вайсковай адміністрацыі пацвердзілі гэтую інфармацыю. Там удакладнілі, што пажар ахапіў прыватныя жылыя дамы, аднак інфармацыя пра параненых на момант публікацыі ўдакладняецца.
Акрамя таго, у КМВА паведамілі, што ў Галасееўскім раёне сталіцы пажар успыхнуў у складскім памяшканні. У Абалонскім раёне Кіева таксама назіраюцца наступствы начнога абстрэлу з боку расіян — там гарыць памяшканне адной з крам, дадалі ў ведамстве.
Праз некаторы час у гарадской вайсковай адміністрацыі ўдакладнілі, што, паводле наяўных даных, у выніку атакі расіян паранены як мінімум адзін чалавек. Параненне атрымала жанчына, яна знаходзіцца пад наглядам лекараў.