У арміі РФ катуюць замежных наёмнікаў, каб забраць іх грошы
- 5.09.2026, 10:13
Шакуючыя факты распавёў грамадзянін Перу.
Камандзіры акупацыйнай арміі РФ катуюць замежных грамадзян, якіх завербавалі для вайны супраць Украіны, каб атрымаць доступ да іх банкаўскіх картак. Пра гэта распавёў Оскар з Перу, якому расіяне адрэзалі вялікі палец на правай руцэ, піша Диалог.UA пасля маніторынгу сацсетак.
Па словах Оскара, калі ён трапіў у армію РФ, яго пачаў катаваць камандзір падраздзялення з пазыўным «Асік» з дапамогай сваіх падначаленых.
Расіяне хацелі атрымаць доступ да банкаўскай карткі перуанца, каб завалодаць яго грашыма. Расійскі камандзір пагражаў забіць Оскара і спаліць яго цела, калі той не скажа пароль да сваёй банкаўскай карткі.
У выніку перуанскаму наёмніку адрэзалі вялікі палец на правай руцэ. Убачыўшы ўсё гэта, іншыя перуанцы адразу аддалі расійскім салдатам свае банкаўскія карткі і назвалі паролі да іх.
Пра гэты выпадак даведалася вышэйшае камандаванне арміі РФ. Оскар кажа, што гэта злачынства спрабуюць «замяць».
Паводле інфармацыі МЗС Перу, станам на лета 2026 года 459 перуанцаў запісаліся ў армію РФ на вайну супраць Украіны. З іх 11 загінулі, 114 прапалі без вестак, 3 трапілі ў палон, а 31 — з’ехаў з Расіі.