BE RU EN

Пяскоў: Пуцін даў распараджэнне тры дні не біць па Кіеве

  • 5.09.2026, 15:26

Расійскія войскі адразу ж гэты рэжым парушылі.

Пуцін загадаў тры дні не наносіць ўдары па Кіеве

Расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін нібыта аддаў распараджэнне з поўначы сённяшняга дня цягам трох сутак не наносіць ўдары па Кіеве.

Аб гэтым паведаміў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў, перадае Цензор.НЕТ.

«Пуцін аддаў распараджэнне з поўначы сёння цягам трох сутак не наносіць ўдары па Кіеве», — паведаміў Пяскоў ТАСС.

Больш пра заяву расійскага дыктатара на дадзены момант невядома.

Як вядома, Пуцін ужо неаднаразова абвяшчаў рэжым цішыні, аднак падкантрольныя яму войскі яго парушалі.

Апошнія навіны