BE RU EN

Беларус прыдумаў незвычайны спосаб заняць месца на стаянцы

  • 5.09.2026, 16:18

Знаходлівасць ацанілі не ўсе.

Жыхар Мядзела перакрыў месца на стаянцы ў двары пры дапамозе табурэткі з прымацаваным на шпільку цяжарам. На асфальце фарбай ён напісаў нумар кватэры.

Відэа ў TikTok апублікаваў карыстальнік siarheikazheunikau. За суткі яго паглядзела каля 20 000 карыстальнікаў.

«Колькі кілаграмаў ён сюды накруціў на шпільку», — задаецца пытаннем аўтар відэа.

Беларус дадае: калі зімой такое яшчэ можна зразумець праз неабходнасць расчышчаць месца, то ўлетку гэта выглядае недапушчальна.

Апошнія навіны