Портнікаў растлумачыў, чаму Пуцін рэзка змяніў рыторыку
- 5.09.2026, 16:26
Ланцужок падзей адразу пачаў складвацца зусім інакш.
Пуцін нечакана заявіў пра неабходнасць дамаўляцца аб завяршэнні вайны, найперш паміж Расіяй і Украінай.
Украінскі публіцыст і журналіст Віталь Портнікаў растлумачыў, чым было абумоўлена такое змяненне рыторыкі і што задумаў Пуцін.
Паводле яго слоў, РФ патрэбныя рэальныя перамовы з прыцягненнем Злучаных Штатаў. Расійскі лідар фактычна запрасіў у Маскву спецпрадстаўнікоў Трампа.
«Гэта азначала, што яму трэба было цягнуць час, каб не нарвацца на новыя сур'ёзныя санкцыі ад Трампа. Цяпер гэта таксама, дарэчы, тэма нумар адзін, бо яму трэба, каб амерыканскі Кангрэс не прыняў рашэння аб новых санкцыях супраць Расіі. Каб Трамп гэты закон не падпісаў і каб ён ім не скарыстаўся. Менавіта таму ў яго (у Пуціна. — рэд.) ёсць стымул гаварыць пра перамовы», — растлумачыў эксперт.
Паводле яго слоў, можа быць і так, што справа не ў тым, каб цягнуць час, а ў тым, што трэба пра нешта дамовіцца, каб спыніць удары па Расіі.
«І мне падаецца, што цяпер мы можам у крыху іншым, больш цікавым, ключы паглядзець на візіт дырэктара ЦРУ ў Маскву. Спачатку мы ўбачылі, як расіяне нібыта спрабуюць яго не заўважыць. Трамп назваў гэта звычайным і руцінным, але ланцужок адразу пачаў складвацца зусім па-іншаму. Пасля гэтага — сустрэча з лідарамі Кітая і Індыі. І па сутнасці мы маем праз тыдзень пасля візіту кіраўніка ЦРУ выхад Пуціна на пэўную перагаворную пазіцыю, дзе ён, у прынцыпе, прызнае Украіну суб'ектам. Хоць раней ён увогуле казаў, што Украіна не з'яўляецца суб'ектам і што трэба гаварыць з пакроўнікамі з ЕС і Злучаных Штатаў», — рэзюмаваў эксперт.