На Кранштацкім заводзе загарэўся расійскі ледакол «Адмірал Макараў»
- 5.09.2026, 17:18
Агонь успыхнуў у труме судна
Днём у суботу, 5 верасня, у Кранштаце загарэўся расійскі ледакол «Адмірал Макараў», які знаходзіўся ў рамонце. Узгаранне адбылося ў труме судна на Пятроўскай вуліцы, агонь распаўсюдзіўся на плошчу 80 квадратных метраў.
На месцы працуюць 52 выратавальнікі, паведамілі ў МНС Санкт-Пецярбурга.
Лінейны дызель-электрычны ледакол «Адмірал Макараў» праекта P-1039 быў пабудаваны ў 1975 годзе на верфі ў Хельсінкі. Судна працавала на Далёкім Усходзе і брала ўдзел у некалькіх выратавальных аперацыях. У лістападзе 2025 года ледакол перадалі ў Паўночна-Заходні басейнавы філіял.
Заўважым, што крыху менш за два гады таму, 26 лістапада 2024 года, на ледаколе таксама тушылі пажар.