BE RU EN

ЗША ўдарылі па трох іранскіх нафтавых танкерах

  • 5.09.2026, 20:25

У адказ на запускі балістычных ракет.

Амерыканскія вайскоўцы нанеслі ўдары па трох іранскіх нафтавых танкерах. Аперацыя стала адказам на запуск балістычных ракет па караблях ВМС ЗША.

Аб гэтым у суботу, 5 верасня, паведаміла Цэнтральнае камандаванне ЗША (CENTCOM).

Паведамляецца, што Корпус вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР) атакаваў балістычнымі ракетамі два амерыканскія ваенныя караблі. У камандаванні заявілі, што авіяносец і ракетны эсмінец змаглі пазбегнуць удараў, а сярод амерыканскіх вайскоўцаў пацярпелых няма.

У адказ амерыканскія сілы нанеслі ўдары па нафтавых танкерах каля вострава Харг, паблізу горада Джаск і ў Аманскім заліве. Паводле слоў амерыканскіх вайскоўцаў, два судны былі выведзеныя з ладу, а яшчэ адно — знішчана.

Камандуючы Цэнтральным камандаваннем ЗША адмірал Брэд Купер заявіў, што Вашынгтон гатовы абараняць свае сілы і ў разе неабходнасці наносіць удары па нафтавым флоце Ірана.

«Мы без ваганняў будзем абараняць амерыканскія сілы, а пры неабходнасці знішчым абмежаваны і неабаронены нафтавы флот Ірана», — заявіў Купер.

Апошнія навіны